Будзімір сфармуляваў канчатковыя мэты сваёй галадоўкі
Жыхар Оршы Сяргей Малалеткін з 1 красавіка абвясціў галадоўку на знак салідарнасці з палітвязнем Ліхавідам. З 30 сакавіка галадоўку трымае блогер Будзімір.
У гутарцы з журналістамі Еўрарадыё Будзімір (Зміцер Галко) адзначыў, што спадзяваўся на з'яўленна паслядоўнікай, але не так хутка. Таксама Будзімір адзначыў, што сфармуляваў канчатковыя патрабаванні сваёй галадоўкі.
Будзімір: “Пакуль што, гэта галадоўка на знак салідарнасці з Мікітам Ліхавідам і падтрымка ягоных патрабаванняў. А ён патрабуе адмены прысуду”.
Нагадаем, што за ўдзел у падзеях Плошчы 19 снежня Мікіту Ліхавіда асудзілі на 3,5 года калоніі строгага рэжыму.