Бухвостаў: Ініцыятыва Козіка абсурдная, але яна можа загнаць нас у падполле
Адзіную прафсаюзную арганізацыю плануе стварыць Леанід Козік, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Ён заявіў, што на наступны год пастаўлена задача ўключыць у склад ФПБ
усіх сябраў альтэрнатыўных прафсаюзаў. На яго думку, “90% сябраў такіх
федэрацый патрапілі туды ў выніку блытаніны 1990-х гадоў”, інфармуе
БЕЛТА.
Вось як пракаментаваў Еўрарадыё заяву Козіка дзеяч незалежнага прафсаюзнага руху Аляксандр Бухвостаў:
“Гэта абсурд. Козік даўно такую ідэю выношвае, што трэба ўсіх аб’ядноўваць пад эгідай Федэрацыі. Але гэта смешна. Федэрацыя – гэта не прафсаюзы…”
Аднак у той жа час Бухвостаў прызнае, што ўлады здольныя ліквідаваць незалежны прафсаюзны рух:
“Яны могуць пазбавіць нас рэгістрацыі. Яны могуць пераследаваць нас на прадпрыемствах. І калі пазбавяць рэгістрацыі, незалежныя прафсаюзы будуць падпольна існаваць. Але незалежныя прафсаюзы мусяць заставацца, і яны будуць”.