Буш працягнуў санкцыі ў дачыненні Лукашэнкі яшчэ на год
У распаўсюджаным у Вашынгтоне рашэнні, падпісаным прэзідэнтам ЗША, а таксама ў суправаджальным лісце, накіраваным ім у кангрэс, паведамляецца, што падаўжэнне тэрміна дзеянняў санкцый выклікана тым, што "дзеянні і палітыка назвальных кіраўнікоў урада Беларусі і іншых асоб працягваюць ствараць неардынарную і выключную пагрозу для нацыянальнай бяспекі і вонкавай палітыкі ЗША". Нагадаем, у чэрвені 2006 года распараджэннем Буша ЗША заблакавалі ўласнасць і актывы дзесяці кіраўнікоў урада Беларусі, уключаючы прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку, старшыню КДБ Беларусі Сцяпана Сухарэнкі, старшыню дзяржтэлерадыёкампаніі Аляксандра Зімоўскага, міністра ўнутраных спраў Беларусі Уладзіміра Навумава, намесніка кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Наталлі Пяткевіч і іншых. Санкцыі былі ўведзеныя з-за падрыву названымі асобамі дэмакратычных працэсаў або інстытутаў, а таксама за парушэнне правоў чалавека, палітычныя рэпрэсіі і інш.
РИА-Новости
РИА-Новости