Бягуха Аліна Талай перамагла на міжнародным турніры ў Берліне
Бягуха Аліна Талай перамагла на міжнародным турніры VI Indoor ISTAF Berlin 2018 на дыстанцыі 60 метраў з бар’ерамі. Як перадае БЕЛТА, у фінальным забегу беларуская спартсменка паказала найлепшы персанальны вынік у зімовым сезоне — 7,89 секунды.
Аліна Талай апярэдзіла вядомых спрынтарак Памелу Дуткевіч і Сіндзі Роледэр з Нямеччыны, якія паказалі ў фінале аднолькавы час — 7,93 секунды.
На турніры ў Берліне выступала яшчэ адна беларуска, Эльвіра Герман, якая ў паўфінальным забегу з вынікам 8,11 сек. Заняла чацвёртае месца і не выйшла ў фінал.