Бягуха Марына Арзамасава заваявала бронзу на міжнародным турніры ў Польшчы
Беларуска Марына Арзамасава стала бронзавым прызёрам чацвёртага этапу турніру серыі World Indoor Tour, які праходзіць пад эгідай Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі (IAAF) у польскім горадзе Торунь. У забегу на 800 м беларуска паказала вынік 2 хвіліны 03,17 сек. Першае месца ў полькі Йааны Ёзвик, другое — у Аніты Хінрыксдотыр з Ісландыі.
У пачатку лютым Марына Арзамасава выступіла таксама на спаборніцтвах у Дзюсельдорфе на аналагічнай дыстанцыі, дзе заняла чацвёртае месца.
Іншая прадстаўніца зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы — Аліна Талай прыняла ўдзел у турніры ў Берліне. Беларуска паказала чацвёрты час ў бегу на 60 м з бар'ерамі - 7,94 сек. Вынік — найлепшы для Аліны Талай у бягучым сезоне ў закрытых памяшканнях. Да прыкладу, у Дзюсельдорфе (дзе спартсменка стала другой стала другой) яна паказала час 7,95 сек.
Многія з вядучых беларускіх лёгкаатлетаў, выступаючы на міжнародных турнірах, вядуць падрыхтоўку да чэмпіянату Беларусі ў закрытых памяшканнях, які з 17 па 19 лютага пройдзе ў магілёўскім спарткомплексе "Алімпіец", а таксама чэмпіянату Еўропы ў Бялградзе — ён пройдзе з 3 па 5 сакавіка, паведамляе БЕЛТА.