Бялізна з сінтэтычнымі карункамі заўтра не знікне з прылаўкаў
1 ліпеня завяршаецца пераходны перыяд па ўводзе ў дзеянне тэхнічнага рэгламента Мытнага саюза "Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці".
Выказваліся меркаванні, што гэтым тэхрэгламентам уводзіцца забарона на продаж бялізны з сінтэтычнымі карункамі. Як інфармуе прэс-служба Еўразійскай эканамічнай камісіі, ён не забараняе яе вытворчасці, увозу і продажу ў Мытным саюзе. Аднак тэхрэгламент уводзіць патрабаванні бяспекі да прадукцыі лёгкай прамысловасці, у тым ліку ніжняй бялізны, паказчык гіграскапічнасці якой не павінен быць ніжэйшы за 6%.
Таксама на тэрыторыі Мытнага саюза не плануюць уводзіць забарону на абутак на высокім абцасе і кеды, адзначае БЕЛТА.
Вытворца бялізны: Супакойцеся, трусы з карункамі будуць!
Фота — Fotolia