Бясплатны Wi-Fi з'явіцца на 19 чыгуначных вакзалах Беларусі

Бясплатны Wi-Fi з'явіцца на 19 чыгуначных вакзалах Беларусі

Бясплатны Wi-Fi з'явіцца на 19 чыгуначных вакзалах буйных гарадоў Беларусі. Праект рэалізуе кампанія МТС сумесна з Беларускай чыгункай, інфармуе прэс-служба мабільнага аператара.

Хот-споты з інтэрнэтам з'явяцца ў холах і залах чакання вакзалаў да лета 2017-га. Бясплатны інтэрнэт будзе даступны на чыгуначных вакзалах Мінска, Оршы, Маладзечна, Барысава, Баранавічаў, Ліды, Гродна, Лунінца, Брэста, Пінска, Гомеля, Жлобіна, Калінкавічаў, Магілёва, Асіповічаў, Бабруйска, Крычава, Віцебска і Полацка. МТС забяспечыць хуткасны доступ у сетку пры дапамозе 4G і аптычных каналаў.

Скарыстацца бясплатным інтэрнэтам змогуць абаненты любога аператара, але для гэтага трэба прайсці аўтарызацыю: увесці нумар мабільнага тэлефона ў спецыяльнае поле, пасля чаго карыстальнік атрымае SMS з паролем для ўваходу ў сетку. Больш падрабязна гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі