Бязвізавы рэжым абміне студэнтаў, якія паедуць навучацца ў Мінск

Ураджэнцы памежнай зоны, якія сталі студэнтамі і паехалі навучацца ў іншы рэгіён, не змогуць ездзіць па льготным рэжыме ў Літву, Латвію ды Польшчу. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў беларускай амбасадзе ў Літве.
Супрацоўнік амбасады: “Асноўным будзе месца рэальнага пражывання. То бок, калі ён будзе ў Мінску знаходзіцца, то я думаю, яму трэба будзе афармляць візу ў звычайным парадку. Калі ён зарэгістраваны на памежнай тэрыторыі, калі ў яго стаіць штамп, усё гэта пацверджана, то ён можа прэтэндаваць на дазвол. Але калі ў яго будзе стаяць мінская прапіска, то ён не падыходзіць пад гэтую катэгорыю ”.

Дарэчы, жыхары памежнай зоны змогуць падарожнічаць праз мяжу без візы толькі ў наступным годзе. У беларускай амбасадзе ў Літве мяркуюць, што пагадненне паміж краінамі будзе падпісана да канца 2009 года.

Дазвол на бязвізавы праезд будзе выдавацца пры выкананні дзвюх умоваў. Па-першае, трэба пражываць на памежнай тэрыторыі не менш за пэўны перыяд (мяркуецца, што гэта будзе 1-3 гады). А па-другое, неабходна абгрунтаваць мэту свайго выезду. Падставы могуць быць розныя — сямейныя, эканамічныя, гандлёвыя, культурныя, адукацыйныя, навуковыя, спартыўныя, гуманітарныя, сацыяльныя ды іншыя. Аднак прадпрымальніцкай дзейнасцю займацца на падставе дазволу нельга.

Як паведамляла Еўрарадыё, з беларускага боку ў "бязвізавую зону" ўвойдуць 9 вялікіх гарадоў — Гродна, Ліда, Астравец, Ашмяны, Смаргонь, Шчучын, Мядзел, Паставы і Браслаў.


Фота — ByMedia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі