Былая тайбаксёрка збіла кантралёра ў Гродне

Былая тайбаксёрка збіла кантралёра ў Гродне

Крымінальнай справай скончылася для маладой гродзенкі паездка ў грамадскім транспарце, паведамляе uvd.grodno.by.

Здарэнне адбылося на прыпынку на бульвары Ленінскага камсамола. 21-гадовая дзяўчына пры праверцы не змагла паказаць кантралёру ні праязны, ні квіток. Падчас канфлікту з кантралёрам прадстаўніца слабага полу збіла 50-гадовага мужчыну з ног, паваліла на зямлю і некалькі разоў стукнула яго. Як выявілася, раней яна займалася тайскім боксам.

За безбілетны праезд дзяўчыне пагражала адміністрацыйная справа. А за напад на кантралёра на яе пачалі крымінальную. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі