Былога дыпламата Астапенку завочна асудзілі — а потым трошкі завочна памілавалі

Уладзімір Астапенка / "Наша Ніва"
Уладзімір Астапенка / "Наша Ніва"

Суд Савецкага раёна Мінска завочна асудзіў экс-амбасадара Беларусі ў Аргенціне Уладзіміра Астапенку. У 2020 годзе Астапенка выступіў за сумленныя выбары.

Пасля яго завочна звінавацілі ў “крадзяжы шляхам надужыцця службовымі паўнамоцтвамі”. Сам дыпламат раней тлумачыў, што менавіта дзяржабвінавачанне палічыла крадзяжом: гаворка ідзе пра грошы, выдаткаваныя на авіяквіткі з Аргенціны. Астапенка вылятаў адтуль у статусе амбасадара, для яго сям'і купілі тры квіткі — яму самому, яго жонцы і дзіцяці. Ляцець ён павінен быў у Мінск. Але з Парыжа адправіўся ў Варшаву — і ў Мінск не вярнуўся. Беларускія ўлады заяўляюць, што грошы, якія пайшлі на падарожжа, Астапенка скарыстаў у асабістых мэтах.

Суд вырашыў, што хоча пакараць Астапенка пяццю гадамі пазбаўлення волі — завочна, бо экс-амбасадар знаходзіцца не ў Беларусі. Таксама суд хоча, каб Астапенка выплаціў штраф — 500 базавых велічынь, ці 18,5 тыс. рублёў. Яго зямельная дзяльніца і садовая хатка арыштавалі ў рахунак штрафа. Пры гэтым Астапенку на 5 гадоў забаранілі займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў.

А потым суд — таксама завочна — зменшыў тэрмін пакарання на 1 год па законе “Пра амністыю ў сувязі з Днём народнага адзінства”.

У 2020 годзе, Астапенка падаў дзве заявы на звальненне з пасады — 23 верасня (у дзень таемнай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі) і 27 кастрычніка. У апошняй заяве ён запатрабаваў звольніць яго ў звязку з парушэннем наймальнікам заканадаўства. Так дыпламат ацаніў дзейнасць Лукашэнкі.

МЗС жа вырашыў звольніць Астапенку не па заяве працаўніка, а  "ў звязку з здзяйсненнем правіны, несумяшчальнай са знаходжаннем на дыпламатычнай службе". Пасля гэтага экс-амбасадар судзіўся з МЗС, але суддзя яго пазоў не задаволіў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі