Былога прэс-сакратара Купалаўскага тэатра зноў асудзілі на "суткі"
Мікалай Заяц / t.me/viasna96
Былога прэс-сакратара Купалаўскага тэатра Мікалая Зайца паўторна асудзілі на "суткі", паведамляе DW.
27 сакавіка ён мусіў выйсці пасля 15 сутак арышту. Але яму прысудзілі яшчэ 14 сутак адміністрацыйнага арышту. Як і папярэдні раз, абвінавацілі мужчыну ў дробным хуліганстве. Тэрмін ён адбывае на Акрэсціна.
Як распавядала Еўрарадыё, Мікалая Зайца затрымалі 13 сакавіка.
Прэс-сакратаром Купалаўскага тэатра ён працаваў са жніўня 2020-га. У сакавіку 2021 года яго звольнілі з тэатра.
Акторы з Купалаўскага тэатру сышлі пасля пратэстаў 2020 года, у якіх яны актыўна ўдзельнічалі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.