Затрымалі былога прэс-сакратара Купалаўскага тэатра
Мікалай Заяц / t.me/viasna96/
У Мінску затрымалі былога прэс-сакратара Купалаўскага тэатра Мікалая Зайца, паведамляе @dw_belarus. Затрыманне адбылося раніцай 13 сакавіка. Прычына зацікаўлення сілавікоў Зайцам пакуль невядомая. Яго тэлефон недаступны, а месцазнаходжанне сваякам невядомае.
Мікалай Заяц працаваў у Купалаўскім тэатры па сумяшчальніцтве з 2020 года. У сакавіку 2021-га яго звольнілі.
Акцёры з Купалаўскага тэатру сышлі пасля падзей 2020 года. Яны актыўна ўдзельнічалі ў пратэстах. Набраць патрэбную колькасць акцёраў у "лаяльным" тэатры дагэтуль не могуць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.