Былы камандзір "Азова": Пратасевіч на ўсходзе Украіны працаваў як журналіст

Былы камандзір "Азова": Пратасевіч на ўсходзе Украіны працаваў як журналіст

Былы камандзір добраахвотніцкага ўкраінскага батальёна "Азоў" Андрэй Білецкі заявіў, што Раман Пратасевіч на ўсходзе Украіны працаваў як журналіст. І гэта супярэчыць дзяржаўнай беларускай прапагандзе і словам Аляксандра Лукашэнкі.

"Раман сапраўды разам з "Азовам" ды іншымі вайсковымі часткамі змагаўся супраць акупацыі Украіны, піша ў Telegram Білецкі. — Ён быў з намі пад Шырокіным, дзе атрымаў раненне. Але яго зброяй быў не аўтамат, а слова".

Андрэй Білецкі дадае, што Пратасевіч, як і ўвесь беларускі народ, знаходзіцца ў закладніках.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі