Былы капітан футбольнай зборнай Румыніі звёў рахункі з жыццём

20 жніўня былы вядомы футбаліст і трэнер выкінуўся з акна 5-га паверха вайсковага шпіталю ў Бухарэсце. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у Косцікэ Стэфанэску была невылечная форма раку.



Стэфанэску выступаў за вядомы румынскі клуб "Універсітаця". За зборную Румыніі, капітанам якой ён быў, правёў 66 матчаў. Больш за чвэрць стагоддзя Косцікэ Стэфанэску працаваў трэнерам, ачольваў такія клубы як "Сцяўа", "Універсітаця", "Цімішаара".



Фота — ziuanews.ro

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі