Былы кіраўнік КДБ Сцяпан Сухарэнка прызначаны амбасадарам у Арменіі

Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і сувязях з СНД дала згоду на прызначэнне амбасадарам Беларусі ў Арменіі былога старшыні КДБ Сцяпана Сухарэнкі.
Цяпер рашэнне камісіі павінен ухваліць кіраўнік дзяржавы. Не выключана, што адпаведны ўказ аб прызначэнні Сцяпана Сухарэнкі будзе падпісаны ў бліжэйшым часе, паведамляе “Народная воля”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі