Былы палітвязень: сто лістоў заказных, за якія я распісаўся, былі знішчаны

Сяргей Гардзіевіч / БАЖ
Сяргей Гардзіевіч / БАЖ

Ужо два дні на волі адзін з лепшых рэгіянальных журналістаў Брэстчыны Сяргей Гардзіевіч з Драгічына, піша racyja.com. У шклоўскай папраўчай калоніі № 17 ён адбываў 1 год і 6 месяцаў, прысуджаных за "абразу" і "паклёп" на Аляксандра Лукашэнку, на "службовых асоб". У канцы 2020-га беларускія праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Высветлілася, што ў калоніі Гардзевіч "ніякіх лістоў не атрымліваў". Яму прыйшло "амаль сто лістоў заказных", за якія ён распісаўся, але яны былі знішчаны "за ўтрымліванне цынізму".

На здымку ніжэй Сяргей Гардзіевіч пасля выхаду на волю.

Былы палітвязень: сто лістоў заказных, за якія я распісаўся, былі знішчаны
racyja.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі