Былы работнік узламаў базу "Белмытнясэрвісу" і два гады перадаваў яе фірмам
Былы работнік "Белмытнясэрвісу" два гады атрымліваў незаконны доступ да мытных дэкларацыяў. Злачынную схему ўдалося раскрыць супрацоўнікам упраўлення "К" (па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій) і следчым.
Пад падазрэннем апынуліся некалькі мінчукоў і жыхароў сталічнага рэгіёна, якія ўзламалі базу даных электронных мытных дэкларацый РУП "Белмытнясэрвіс", паведамляе прэс-служба МУС.
Адным з удзельнікаў стаў былы работнік прадпрыемства, які ствараў базу даных мытных дэкларацый з інфармацыяй аб грузах. Пасля звальнення мужчына выкарыстаў распрацаваныя ім шкодныя праграмы, каб атрымліваць звесткі з базы і пераждаваць іх сваім новым працадаўцам.
Гэтую інфармацыю для нядобрасумленнай канкурэтнайбарацьбы выкарыстоўвалі прадстаўнікі ТАА "МаналітПрамІнвест", "МаналітЛагістык" і "Знешеўрасэрвіс".
Уся гэтая дзейнасць працягвалася з 2016-га па 2018 год. За гэты час шкода, прычыненая "Белмытнясэрвісу" склала больш за 170 000 рублёў. Акрамя таго, былі дыскрэдытаваны мытныя органы.
Па гэтай справе выстаўленыя абвінавачанні тром чалавекам, некаторыя з фігурантаў узятыя пад варту. Праваахоўнікі расследуюць крымінальныя справы за неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй, несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі, выкарыстанне шкоднасных праграм, якое пацягнула цяжкія наступствы, і камерцыйны шпіянаж, які пацягнуў прычыненне ўрону ў асабліва буйным памеры.