Былы турэмны начальнік з Оршы загінуў у 53 гады
Аляксандр Шынкевіч
Былы турэмны начальнік з Оршы Аляксандр Шынкевіч загінуў у 53-гадовым узросце, піша "Наша Ніва" са спасылкай на ведамаснае выданне "На страже".
Шынкевіч быў маёрам унутранай службы ў запасе. Перад адстаўкай ён узначальваў аддзел выпраўленчага працэсу.
Паведамляецца, што ўся яго дзейнасць была звязана з папраўчай калоніяй №8 у Оршы. У гэтай калоніі адбываюць пакаранне паўторна асуджаныя.
Апошнім часам нярэдка з'яўляюцца паведамленні пра смерць міліцыянтаў у нестарым веку. Напрыклад, у сярэдзіне лістапада стала вядома пра смерць 44-гадовага начальніка міліцыі Слаўгарада.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.