Былыя палітвязні правялі вяселле-перфоманс ля амбасады Беларусі ў Літве
Перфоманс ля амбасады Беларусі ў Вільні
Былыя палітвязні па "справе студэнтаў" правялі іранічнае вяселле-перфоманс на фоне закрытай амбасады Беларусі ў Літве. Замест кольцаў пара надзела на рукі кайданкі.
Ася Булыбенка і Ягор Канецкі пазнаёміліся падчас азнаямлення са сваімі справамі, адседзелі прызначаныя судом тэрміны, перабраліся ў Вільню і пачалі сустракацца. Ягор зрабіў дзяўчыне прапанову, яна адказала "Так!". Але праз новы ўказ Лукашэнкі пабрацца шлюбам у Літве (ды і ў прынцыпе за мяжой) грамадзяне Беларусі не могуць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.