Б'ёрндален і Домрачава пракаціліся на 450-тонным БелАЗе (фота)

Б'ёрндален і Домрачава пракаціліся на 450-тонным БелАЗе (фота)

Завод БелАЗ у Жодзіне наведала вядомая сям'я біятланістаў Дар'я Домрачава і Уле-Эйнар Б'ёрндален, паведамляе прэс-служба прадпрыемства

Знакамітых спартоўцаў на заводзе сустрэлі хлебам-соллю. На дэманстрацыйнай пляцоўцы яны агледзелі тэхніку. Потым для Домрачавай і Б'ёрндалена зладзілі экскурсію па вытворчасці звышцяжкіх машын. 

Закончылася экскурсія паездкай на 450-тонным самазвале па завадскім палігоне. 

"Прычым самыя ганаровыя госці, а Домрачава і Б'ёрндален безумоўна з'яўляюцца такімі, атрымліваюць магчымасць яшчэ і сесці за руль гэтак сур'ёзнай машыны і кіраваць ёю, каб адчуць яе моц, адчуць сябе капітанам гэтага сухапутнага карабля", — гаворыцца на сайце прадпрыемства. На колькі тон пацягне Б'ёрндален і на колькі — Домрачава, не ўдакладняецца. 

Б'ёрндален пасля паездкі на БелАЗе падзяліўся ўражаннямі: "Цікава было ужывую ўбачыць тое, што да гэтага часу бачыў толькі па тэлевізары. Самазвалы ўражваюць, як ўражвае і тое, як вырабляюцца гэтыя цудоўныя машыны, Беларусь можа імі ганарыцца". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі