Экс-сілавікі апублікавалі спіс амапаўцаў, узнагароджаных за разгон пратэстаў
Ініцыятыва экс-сілавікоў апублікавала спіс супрацоўнікаў мінскага АМАП, якія атрымалі заахвочванні за актыўнасць у задушэнні мірных пратэстаў.
У спіс трапілі 559 супрацоўнікаў. Прычым указаныя іх званні і пасады — ад камандзіра атрада да міліцыянта-кіроўцы.
Таксама ў пераліку раскрываецца значэнне нумарных нашывак на экіпіроўцы супрацоўнікаў АМАП. Гэта лазваляе дакладна вызначыць на фота і відэа людзей, якія займаліся тымі ці іншымі дзеяннямі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.