Царкву "Новае жыццё" аштрафавалі амаль на 263 млн рублёў
Мінскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя аштрафаваў царкву "Новае жыццё" Рэлігійнага аб'яднання абшчын хрысціян поўнага Евангелля ў Рэспубліцы Беларусь на 262 млн 798 тыс. 725 рублёў. Пра гэта БелаПАНу распавёў юрыст царквы Сяргей Луканін. Па яго словах, штраф накладзены за забруджванне навакольнага асяроддзя ў адпаведнасці з артыкулам 15.11 Кодэкса пра адміністрацыйныя правапарушэнні Рэспублікі Беларусь. Прычым чыноўнікі папярэдзілі грамаду, што ў выпадку нявыплаты штрафу пададуць пазоў у Гаспадарчы суд Мінску для прымусовага спагнання гэтай сумы. Акрамя таго, супрацоўнікі камітэта збіраюцца дадаткова аштрафаваць грамаду пры адсутнасці дазволу на здыманне верхняга ўрадлівага пласта глебы на тэрыторыі царквы.
Як адзначыў сп.Луканін, у першай палове снежня 2009 года на пад'ездах да аўтамабільнай стаянкі каля царквы супрацоўнікі камітэта бралі пробы грунту на ўтрыманне нафтапрадуктаў. "Аднак чыноўнікі ніяк не маглі растлумачыць, чаму на гэтым жа месцы яны раней не даследавалі грунт на ўтрыманне нафтапрадуктаў", — сказаў юрыст. Па яго словах, да 2004 года ў раёне пад'ездаў і аўтастаянкі каля царквы знаходзілася несанкцыянаваная звалка старых аўтамабіляў, якую вернікі ліквідавалі сваімі сіламі.
Луканін расцэньвае дзеянні камітэта "як чарговую спробу ўладаў знайсці новыя сродкі і метады для ціску на царкву, каб вымусіць яе спыніць сваю дзейнасць".