Цэнтрвыбаркам зацвердзіў вынікі выбараў дэпутатаў мясцовых саветаў

Па дадзеных ЦВК, у выніку выбараў сфарміраваны ўсе 1328 мясцовых саветаў, абрана 18809 дэпутатаў, паведамляе БелаПАН.

У чатырох з 18816 выбарчых акругаў выбары не праводзіліся. У трох акругах балатаваўся адзін кандыдат, які не набраў неабходнай колькасці галасоў выбаршчыкаў. Такім чынам, паўторныя выбары трэба будзе правесці ў сямі акругах.

Яўка выбаршчыкаў на выбарах склала 77,4%. Удзел у галасаванні прынялі 5 мільёнаў 396 тысяч чалавек, з іх 32% галасавалі датэрмінова.

Як паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік, у новыя мясцовыя саветы абрана 46,3% жанчын, 54,7% дзейных дэпутатаў, 3,8% маладых людзей да 30 гадоў, 16 грамадзян Расіі. 248 дэпутатаў мясцовых саветаў з'яўляюцца членамі палітычных партый.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі