Цеплаход, які прыцягнулі з Пінску, павёз па Заходняй Дзвіне вяселле (фота)

На ваду сёння спусцілі ў Віцебскім рачным порце цеплаход, які ўчора прывезлі з Пінску. Ён атрымаў назву “Віцебск”. Аб яго борт разбілі традыцыйную бутэльку шампанскага. 
Адразу пасля цырымоніі, на якой дырэктар Пінскага судабудаўнічага завода Віктар Бруцкі ўручыў ключы ад цеплахода віцебскаму мэру Віктару Нікалайкіну, і азнакамляльнай прагулкі па Заходняй Дзьвіне для кіраўніцтва горада і запрошаных гасцей, цеплаход пачаў працаваць — павёз па рацэ вяселле.

Дарэчы, каб адзначыць свята на цеплаходзе, трэба ўжо запісвацца ў чаргу. Неўзабаве распачнуцца і прагулкі на белым цеплаходзе — як толькі спецыялісты падлічаць кошт білетаў.

Наступны этап развіцця “забаўляльнай навігацыі” ў Віцебску — стварэнне плывучага танцавальнага клубу. Гэты праект гарадскія ўлады збіраюцца ажыццявіць у наступным годзе.





Фота — Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі