Чацвёра хлопцаў, знойдзеных у лесе ў Барысаве, атруціліся наркотыкамі
Следчы камітэт высвятляе падрабязнасці смерці чатырох маладых людзей, якую звязваюць з наркатычным атручэннем. 18 верасня хлопцаў без прыкметаў жыцця знайшлі ў лясным масіве ў Барысаве. Двое ўжо былі мёртвыя (гэта маладыя мужчыны 1981 і 1984 гадоў нараджэння). Трэці, 1980 года нараджэння, памёр у лякарні, не прыходзячы ў прытомнасць. Яшчэ адзін быў у рэанімацыі і сканаў мінулай ноччу. Усе загінулыя — жыхары Барысава, прычым дваіх раней мелі судзімасць і спажывалі наркотыкі.
На месцы здарэння знайшлі прадметы, якія сведчылі пра спажыванне наркатычных і псіхатропных рэчываў.
Барысаўскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу паводле ч.5 арт.328 КК (незаконны збыт наркатычных рэчываў і псіхатропных рэчываў, які пацягнуў за сабой смерць грамадзяніна).
Цяпер следчыя шукаюць прадаўцоў псіхатропаў, спажыванне якіх прывяло да смерці цэлай групы людзей. Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, за 8 месяцаў бягучага года па Мінскай вобласці распачата каля 700 крымінальных справаў па факце незаконнага абароту наркотыкаў. Да крымінальнай адказнасці прыцягнулі болей за 250 чалавек.