Чацвёртая частка "Тэрмінатара" засталася без назвы
Чацвёртая частка серыяла "Тэрмінатар" і першая частка новай трылогіі засталася без афіцыйнай назвы, перадае ComingSoon.net. Раней паведамлялася, што карціна, рэжысёрам якой выступіў Джозэфа
Макгінці Нікаля, будзе звацца "Terminator Salvation: The Future
Begins".
Але прычына, па якой студыя Warner Bros. вырашыла адмовіцца ад назвы, не паведамляецца.
Дадам, што галоўную ролю ў фільме адыграе брытанскі акцёр Крысціян Бэйл.
Таксама ў карціне будзе заняты аўстралійскі акцёр Сэм Уортынгтан.
Прэм'ера фільму прызначаная на 22 траўня 2009 года. Сцэнар да чацвёртага "Тэрмінатара" напісалі Джон Бранката і Майкл Фэрыс - аўтары трэцяга фільма, які сабраў у пракаце больш за 430 мільёнаў долараў.
Здымкі карціны пачнуцца ў траўні 2008 года ў штаце Нью-Мексіка.
Фота: streetknowledge.wordpress.com