"Чалы на канікулах" #3: ракавая пухліна і хіміятэрапія
Апошні тыдзень прайшоў у спробах аналітыкаў падлічыць, колькі Беларусі будуць каштаваць новыя еўрапейскія санкцыі, і спробах уладаў Беларусі даць на іх "сіметрычны адказ". Рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці працягнуліся. Тым часам расчахліліся заходнія лабісты Лукашэнкі, іх меседж: санкцыі не спрацуюць.
Сам жа Лукашэнка сёння параўнаў сябе і сваіх прыхільнікаў з савецкімі салдатамі Другой сусветнай вайны, а сваіх праціўнікаў — з ракавай пухлінай. І так фактычна "пазычыў" метафару ў тых, хто параўноўвае санкцыі з хіміятэрапіяй.
Што ўсё гэта азначае і ў які бок хіліцца сітуацыя? Расшыфроўваем галоўныя падзеі, заявы і сэнсы тыдня з незалежным аналітыкам Сяргеем Чалым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.