Чаму эколагі супраць вырубкі дрэваў у Катоўскім парку. 5 прычын

Чаму эколагі супраць вырубкі дрэваў у Катоўскім парку. 5 прычын

Па просьбе Еўрарадыё юрыст арганізацыі "Зялёная сетка" Іна Панкоўская расказала пра пяць асноўных парушэнняў заканадаўства, якія на думку эколагаў маюць месца ў Катоўскім парку.

 

1. Рашэнне аб выдзяленні будаўнічага ўчастка 2011-м годзе Мінгарвыканкам прыняў незаконна. Нельга было перадаваць гэты зямельны участак забудоўшчыку. Таму што паводле дзейнічаючага на той момант Генеральнага плана было забароненае любое будаўніцтва капітальных аб'ектаў на тэрыторыі зялёных зон. Адпаведна, уся дакументацыя на будаўніцтва, якой цяпер кіруюцца супрацоўнікі "Зелянбуда", таксама была выдадзеная незаконна.

2. Будаўніцтва ў Катоўскім парку і высечка дрэваў абмяркоўвалася на грамадскіх слуханнях. Да пятніцы 2 снежня мясцовыя жыхары пісалі свае каментарыі ў межах працэдуры грамадскага абмеркавання. Пратакол грамадскага абмеркавання быў вывешаны 7 снежня на сайце адміністрацыі Савецкага раёна Мінска. Шмат якія з каментарыяў не былі ўлічаныя.

3. План дэтальнага планавання не зацверджаны. Яго толькі накіравалі на экалагічную экспертызу.

4. Была парушаная працэдура выдачы дакументаў для правядзення грамадскай экспертызы. Такая экспертыза носіць рэкамендацыйны характар. Актывісты звярталіся з просьбай выдаць усе дакументы, неабходныя для яе. Але ім адмовілі. Патлумачылі, што гэтыя дакументы прызначаныя выключна для службовага карыстання. Гэта не адпавядае заканадаўству.

5. Новы генеральны план Мінска быў прыняты ў верасні 2016-га года. Згодна з ім таксама нельга будаваць капітальныя пабудовы на тэрыторыі зялёных зон.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі