Чаму можна навучыцца за 20 дзён у “санаторыі” на Акрэсціна?
Уладальніка крамы “Мой модны кут” забралі проста з працы — тавараў з нацыянальнай сімволікай было дастаткова, каб адправіць яго на 15 сутак па “народным” артыкуле 23.34. І гэтак жа традыцыйна, у дзень чаканага вызвалення, Валерый Есіпёнак атрымаў дадатковыя пяць сутак за не менш традыцыйнае “непадпарадкаванне”. Такім чынам, прадпрымальнік правёў на Акрэсціна 20 сутак — без матраца, без душа, але ў добрай кампаніі.
Што насамрэч стала нагодай для яго затрымання? Што страціў, а што набыў за 20 сутак на Акрэсціна? Якім будзе яго “Модны кут” надалей і ці будзе ён працаваць увогуле? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае ўладальнік крамы нацыянальнай сімволікі “Мой модны кут” Валерый Есіпёнак.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.