Чаму Расія вырашыла зэканоміць на Беларусі — разбіраемся з Сяргеем Чалым (відэа)

Чаму Расія вырашыла зэканоміць на Беларусі — разбіраемся з Сяргеем Чалым (відэа)

Апошім часам ва ўзаемаадносінах паміж Беларуссю і Расіяй паўсталі новыя праблемы. Гаворка нават не пра новага амбасадара Расіі ў Беларусі, вакол кандыдатуры якога было столькі шуму. Размова пра эканамічныя непаразуменні: то нам паведамляюць пра “падатковы манеўр”, які пагражае беларускаму бюджэту вялікімі стратамі, то пра спыненне паставак нафтапрадуктаў.

То ўвогуле Масква вырашае правесці аўдыт нашых стасункаў.

Што на самой справе стаіць за гэтымі “манеўрамі” Масквы? Ці сапраўды ў Крамлі вырашылі, што Беларусь дорага абыходзіцца Расіі? Хто мае рацыю ў гэтай “спрэчцы двух гаспадарчых суб’ектаў”, Масква ці Мінск? Ці атрымаецца ў беларускіх перамоўшчыкаў павярнуць сітуацыю на карысць Беларусі?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае незалежны аналітык Сяргей Чалы.

Слухаць ці спампаваць падкаст эфіру ніжэй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі