Чаму спяшаецца Лукашэнка? Меркаванне Аляксандра Фрыдмана
Аляксандр Фрыдман
Нечакана раннія выбары прэзідэнта ў Беларусі могуць быць звязаныя з выбарамі ў ЗША, а дакладней, з уступленнем на пасаду новага прэзідэнта гэтай краіны, якое адбудзецца 20 студзеня, мяркуе палітычны аглядальнік і гісторык Аляксандр Фрыдман.
"Пасля гэтага ў лютым ці сакавіку тэарэтычна могуць адбыцца перамовы па Украіне, у якіх Лукашэнка хоча ўдзельнічаць. І да іх ён хацеў бы падысці без лішніх клопатаў", — кажа Фрыдман.
Прэзідэнтскія выбары ў Беларусі пройдуць 26 студзеня — то бок, праз тры месяцы.
Згодна з заканадаўствам, рэгістрацыя ініцыятыўных груп павінна адбыцца не пазней чым за 85 дзён да мерапрыемства. Гэта значыць, што цягам 10 дзён усе прэтэндэнты на пасаду мусяць вызначыцца і падаць дакументы ў ЦВК.
Праз 15 дзён ужо могуць рэгістраваць кандыдатаў у прэзідэнты. Па 100 тысяч подпісаў усе патэнцыйныя кандыдаты мусяць сабраць да 7 снежня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.