Чарговы прысуд у Мінску: Кумца адправілі за краты на 20 сутак

Калі актывіст выйшаў з дому і сеў у аўтамабіль, некалькі невядомых ў цывільным спынілі яго на сваёй машыне. Уладзімір Кумец выскачыў, паспрабаваў уцячы, але яго затрымалі.



Ранейшага прэс-сакратара кампаніі "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" прывезлі ў РУУС Ленінскага раёна, а пасля — на Акрэсціна. Суддзя Міхаіл Хома вынес прысуд вельмі хутка, ён прызнаў Кумца вінаватым у "дробным хуліганстве" і "нападпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі", паведамляе сайт spring96.org.



Нагадаем, у Беларусі (пераважна ў Мінску) ў апошнія тыдні прайшлі затрыманні і суды над актывістамі маладзёжнага дэмакратычнага руху. Яны атрымалі прысуды 10 ці 20 сутак арышту. Праваабаронцы лічаць, што гэта прэвентыўныя арышты на час правядзення ў Мінску хакейнага чэмпіянату свету.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі