Чарговы затрыманы — Яўген Афнагель
Сілавікі затрымалі Яўгена Афнагеля. Дома ў яго і яго жонкі адбыўся ператрус. Пра гэта ў сацсетках паведаміў актывіст Павел Юхневіч. Пазней стала вядома, што Афнагель быў асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Яўген Афнагель быў адным з кіраўнікоў моладзевай арганізацыі "Зубр", шырока вядомай на пачатку 2000-х.
Колькасць грамадскіх актывістаў, затрыманых у Мінску і Бабруйску за суткі, набліжаецца да двух дзясяткаў.