Каля крамы symbal.by адбыліся затрыманні пакупнікоў (відэа)

Каля крамы symbal.by адбыліся затрыманні пакупнікоў (відэа)

Увечары 23 чэрвеня ў краму symbal.by прыйшло багата наведнікаў. Даведаўшыся, што краму зачыняюць, яны вырашылі падтрымаць яе. 

Усе ахвочыя не змаглі змясціцца ў памяшканне крамы, таму каля яе ўтварылася чарга. Супрацоўнікі symbal.by вялі стрым з месца падзеяў. 

Завяршылася ўсё тым, што да крамы прыехаў аўтазак. Пабачыўшы яго, патэнцыйныя пакупнікі кінуліся наўцёкі .

Як распавядала Еўрарадыё, крама symbal.by абвясціла, што з 29 чэрвеня зачыняецца, таму запрасіла ахвочых набываць тавары да канца тыдня. Бізнес Паўла Белавуса за апошнія два тыдні зведаў праверкі з самых розных структураў пасля таго, як міліцыя канфіскавала больш за 400 маек з надпісам "ПСІХО3%". Вытворчы цэх symbal.by зачынілі, спаслаўшыся на пагрозу нацыянальнай бяспецы. 

Акрамя таго, краме кдлючылі электрычнасць, нягледзячы на наяўнасць усіх неабходных дамоваў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі