Чарнавую версію фільма "Купала" злілі ў інтэрнэт
У Telegram-канале "Беларусь галаўнога мозгу" з'явіўся фільм "Купала", прысвечаны класіку беларускай літаратуры.
У каментары парталу TUT.by гендырэктар "Беларусьфільма" Уладзімір Карачэўскі паведаміў, што ў інтэрнэт злілі пірацкую копію: "Я нічога не буду каментаваць. Скажу толькі, што гэта пірацкая версія, і гэтаму будзе дадзена прававая ацэнка".
Рэжысёр фільма Уладзімір Янкоўскі пакуль што ніяк не пракаментаваў з'яўленне сваёй кінастужкі ў інтэрнэце.
Кінакрытык Тарас Тарналіцкі бачыў фільм у лютым 2020 года. Па яго словах, у інтэрнэце з'явілася чарнавая версія стужкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.