Часовы мост праз Прыпяць узамен трэснутага ставіць не будуць
Часовы мост праз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне замест таго, што трэснуў, рабіць не будуць. Да такой высновы прыйшла камісія па надзвычайных сітуацыях пры Савеце міністраў. Паводле падлікаў спецыялістаў, гэта вельмі затратна. Замест яго прапануецца арганізаваць дастаткова магутную паромную пераправу, піша sb.by.
Старшыня Жыткавіцкага райвыканкама Дзмітрый Гайкевіч падкрэсліў, што вада ўжо выйшла на пойму і яе ўзровень працягвае расці. "Нашым дарожнікам кожныя некалькі дзён даводзіцца падсыпаць пад'язныя шляхі да пераправы. А з моманту закрыцця моста Прыпяць паднялася на метр дваццаць. Калі вада спадзе — пытанне. У любым выпадку жыццядзейнасць тураўскай зоны не парушаная".
Пасля закрыцця маста з расколінай праз Прыпяць быў арганізаваны пантонны мост. Але 14 студзеня шуга на рацэ сарвала мацаванні пантонаў. Аднавіць пантонны мост абяцаюць пасля таго, як па рацэ пройдзе шуга. Пакуль жа ратавальнікі і вайскоўцы перавозяць людзей з аднаго берага на другі на катэрах.