Часткі касмічнага карабля "Прагрэс" могуць зваліцца на Зямлю 9 траўня

Ужо некалькі дзён працягваецца падзенне расійскага грузавога касмічнага карабля "Прагрэс-М27М". З невядомых прычын раніцай у аўторак ён выйшаў на іншую арбіту (на 30 км вышэй) і не змог прыстыкавацца да Міжнароднай касмічнай станцыі. Па адной інфармацыі, на "Прагрэсе" касманаўтам мусілі даставіць сцяг Перамогі, па іншай, яго ім ужо прывезлі яшчэ ў сакавіку. Касманаўты мусяць прывітаць суайчыннікаў са сцягам у руках на Дзень Перамогі.

Як інфармуе Еспресо.TV, часткі "Прагрэса" могуць зваліцца на Зямлю ў перыяд з 7 да 11 траўня. Магчыма, гэта адбудзецца ў суботу, 9 траўня.

Тым часам РІА "Новости" паведамляе са спасылкай на крыніцу ў ракетна-касмічнай галіне, што верагоднасць падзення частак "Прагрэса" на Зямлю "вельмі нізкая". Расійскія спецыялісты лічаць, што яны павінны згарэць у атмасферы.

Фота: Раскосмас, NASA

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі