Чатырох чыгуначнікаў у Брэсце злавілі на крадзяжы дызпаліва (відэа)

Чатырох чыгуначнікаў у Брэсце злавілі на крадзяжы дызпаліва (відэа)

У Брэсце міліцыянты раскрылі злачынную схему, па якой на чыгунцы кралі дызельнае паліва, інфармуе прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Праваахоўнікі затрымалі чатырох супрацоўнікаў Беларускай чыгункі: двух брастаўчан і двух мінчукоў. Зламыснікі кралі паліва з дызельных генератараў халадзільнага абсталявання вагонаў-рэфрыжэратараў. Падчас перавозкі прадукцыі яны знарок выключалі маразільнае абсталяванне, каб эканоміць паліва.

Перад затрыманнем чыгуначнікі паспелі загрузіць у асабістае аўто больш за 1,3 т дызпаліва на суму звыш 1,8 тысячы рублёў.

Следчы камітэт завёў на іх крымінальную справу за прысабечванне даручанай маёмасці групай асоб па папярэдняй змове. Зламыснікам пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі