Чэхія аб'явіла ў вышук Пятрова і Башырава, якія атруцілі Скрыпалёў

Чэхія аб'явіла ў вышук Пятрова і Башырава, якія атруцілі Скрыпалёў

МЗС Чэхіі заявіла пра высылку 18 расійскіх дыпламатаў. Мяркуецца, што ўсе яны працуюць на расійскую выведку. Іх падазраюць у датычнасці да серыі выбухаў на складах боепрыпасаў у 2014 годзе ў вёсцы Врбеціцэ Злінскага края. Выданне Novinky піша, што выбухі мусілі перашкодзіць пастаўкам боепрыпасаў ва Украіну, дзе акурат пачалася вайна на Данбасе. Але здарыліся заўчасна. 

Таксама паліцыя Чэхіі абвясціла ў вышук меркаваных супрацоўнікаў выведкі Аляксандра Пятрова і Руслана Башырава. Гэта тыя ж людзі, якіх падазраюць ў атручванні былога расійскага разведчыка Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Юліі ў брытанскім Солсберы. Паведамляецца, што ў кастрычніку 2014 года Пятроў і Башыраў прыязджалі ў Прагу, затым — у Злінскі край. 

Рашэнне Прагі аб высылцы дыпламатаў падтрымалі ЗША а таксама кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевіч. 

"Падрыўная дзейнасць расійскіх агентаў, якая прывяла да выбуху склада боепрыпасаў і гібелі нявінных людзей, падлягае пакаранню, вінаватыя павінны быць пакараныя", — напісаў у твітары Рынкевіч.

"Празе добра вядома, што пойдзе следам за падобнымі фокусамі",пракаментавала афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава заяву Прагі аб высылцы дыпламатаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі