Чэхія падтрымае ЗША ў стварэнні новай сістэмы супрацьракетнай абароны

Чэхія выказала намер удзельнічаць у новым плане супрацьракетнай абароны (Missile defense, MD) ЗША. Такі вынік прынес афіцыйны візіт ў Прагу амерыканскага віцэ-прэзідэнта Джо Байдэна. Умовы ўдзелу Чэхіі ў MD будуць абмяркоўвацца ў лістападзе. Байдэн адзначыў, што ракетная сістэма SM-3 "больш эфектыўна абароніць Еўропу і Чэхію", чым абаронная ініцыятыва, прапанаваная былым прэзідэнтам ЗША Джорджам Бушам, ад якой адміністрацыя Барака Абамы адмовілася.

Нагадаем, 21 кастрычніка пра гатовасць Варшавы ўдзельнічаць у новым плане супрацьракетнай абароны абвясціў прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск. Крыху раней план падтрымала Румынія і кіраўніцтва NATO.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі