Чэхія працягне дабівацца зніжэння кошту шэнгенскіх віз для беларусаў

Візавае пытанне з’яўляецца неад’емнай часткай палітыкі Чэхіі ў адносінах да Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў лісце прэм’ер-міністра краіны Мірэка Тапаланэка, адрасаваным старшыні аб’яднання “Грамадзянская Беларусь” Яну Румлу.

Некаторы час таму тры няўрадавыя арганізацыі: “Чалавек у нястачы”, “Асацыяцыя па міжнародных пытаннях” і “Грамадзянская Беларусь” — выступілі з ініцыятывай знізіць збор за шэнгенскія візы для беларусаў з цяперашніх 60 еўра да 35 еўра.

Прэм’ер-міністр адзначыў, што Чэхія цалкам падтрымлівае гэтую ініцыятыву, што неаднойчы дэкларавалася ў межах Вышаградскай групы ( Чэхія, Славакія, Венгрыя і Польшча).

“Веру, што супольны падыход Вышаградскіх краін будзе ў гэтым пытанні дзейсным сродкам дасягнення пастаўленай мэты”, — адзначыў Мірэк Тапаланэк.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі