Чэмпіянат Еўропы па фехтаванні ў Мінску адменены праз каранавірус

Чэмпіянат Еўропы па фехтаванні ў Мінску адменены праз каранавірус

Запланаваны на 16-21 чэрвеня чэмпіянат Еўропы па фехтаванні, які мусіў прайсці ў Мінску, пераносіцца на больш позні тэрмін. Пра гэта паведамляе ў сваім Telegram-канале прэс-служба Міністэрства спорту і турызму са словаў старшыні Беларускай федэрацыі фехтавання Дзмітрыя Шычко.

"Мы атрымалі ліст прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі фехтавання (FIE) Алішэра Усманава, дзе паведамляецца аб рашэнні FIE пра адмену праз пандэмію ўсіх міжнародных спаборніцтваў, якія запланаваныя на перыяд з красавіка па чэрвень", — удакладніў Шычко.

На чэмпіянаце планавалася разыграць 12 камплектаў узнагарод у індывідуальным і камандным першынствах па фехтаванні на шпагах, рапірах і шаблях.

Цяпер беларускія арганізатары вядуцць перамовы з Еўрапейскай канфедэрацыяй фехтавання (EFC) пра магчымую новую дату турніру. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі