Чэмпіянат Еўропы па муай-тай: Дзмітрый Варац перамог галоўнага канкурэнта

24 ліпеня ў Лісабоне пачаліся папярэднія паядынкі чэмпіянату Еўропы па муай-тай. З беларусаў біцца давялося толькі Дзмітрыю Варцу (63,5 кг).

Пра гэта Еўрарадыё распавёў старшы трэнер зборнай Юрый Булат.



Булат: “Гэты бой назвалі раннім фіналам спаборніцтваў у гэтай вагавай катэгорыі. Дзіма Варац ― чэмпіён Еўропы, а Любчанка ўзяў срэбраны медаль на апошнім чэмпіянаце свету. Бой быў вельмі цяжкі, але Дзіму ўдалося выцягнуць перамогу”.



Астатнія байцы зборнай выйдуць у рынг ў чацвер, 25 ліпеня.



Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі