Чэшскі клуб напэўна згуляе ў КХЛ ужо ў наступным сезоне
Кіраўніцтва Кантынентальнай хакейнай лігі завяршыла праверку дакументацыі, якую клуб "Леў" (Градзец Кралаве) падаў для ўступлення ў лігу. Вынік — "Леў" можа быць уключаны ў лік удзельнікаў чэмпіянату КХЛ у сезоне 2010/11. Канчатковы вердыкт павінен вынесці Савет дырэктараў лігі, запланаваны на сярэдзіну чэрвеня. "Я гатовы даць 90 адсоткаў верагоднасці, што чэшскі клуб згуляе ў нашай лізе ўжо ў наступным сезоне. У сувязі з гэтым прыйдзецца мяняць размеркаванне каманд па дывізіёнах. Аднак у нас ужо ёсць чатыры розных варыянты, і ўсе яны зручныя з пункта погляду каляндара", — цытуе віцэ-прэзідэнта КХЛ Уладзіміра Шалаева сайт газеты "Прессбол".