Чэшскі суд пастанавіў, што кідаць яйкі ў прэзідэнта — гэта не крымінал
Раённы суд Прагі пастанавіў, што кідаць яйкі ў прэзідэнта — гэта не крымінал. Такія дзеянні заслугоўваюць адміністрацыйнага пакарання. Была дадзеная ацэнка дзеянням дэманстранта, які больш за два гады таму закідаў яйкамі прэзідэнта Чэхіі Мілаша Земана. Гэты пратэст падчас выступу Земана ў Празе з нагоды чарговых угодкаў падзення камуністычнага рэжыму першапачаткова ацэньваўся як "злачынства супраць прынцыпаў грамадзянскай супольнасці", інфармуе "Бі-Бі-Сі".
Раней раённыя ўлады палічылі, што ў дзеяннях дэманстранта не было прыкмет крыміналу, але пасля перагледзелі гэтае рашэнне і вярнулі справу ў паліцыю. У выніку яна ўсё ж трапіла ў суд.
У лістападзе 2014 года, калі ў Мілаша Земана кідалі яйкі, дэманстранты заклікалі да яго адстаўкі пасля скандальных выказванняў пра "аксамітную рэвалюцыю" і пра Расію. Целаахоўнікі закрывалі прэзідэнта Чэхіі парасонамі, аднак адно яйка трапіла ў прысутнага прэзідэнта Германіі.