Чорныя археолагі разрабавалі магілы арыстакратычнага роду Гартынгаў
Чорныя археолагі разрабавалі магілы арыстакратычнага роду Гартынгаў каля вёскі Квачы Нясвіжскага раёна.
Вандалы знялі са склепа барона Густава Гартынга ланцугі, забралі анёла, потым, пракапаўшы лаз у склеп, выкінулі адтуль магільную пліту і частку саркафага. Пра вандалізм паведаміў ксёндз Пётр Шарко.
А маладому святару, які зусім нядаўна пачаў службу ў Нясвіжы, пра блюзнерства паведаміла мясцовая жыхарка парафіянка. Яна дадала, што трунакопы паздымалі атрыбутыку і з іншых пахаванняў.