"Чорныя рыэлтары" прыйшлі на абвяшчэнне прысуду ў масках
21 ліпеня ў Магілёве абвясцілі прысуд па рэзананснай справе "чорных рыэлтараў". Злачынцы ўгаворвалі людзей прадаць кватэры, а пасля замест таго, каб набываць ім новае жыллё, вывозілі ў лес і забівалі.
Сёння рыэлтары з'явіліся ў судзе ў масках, якія хавалі іх твары. Фота з судовай залы публікуе праваабарончы сайт "Вясна":
Дваіх абвінавачаных: Ігара Гершанкова і Сямёна Беражнога — 21 ліпеня асудзілі на расстрэл. Таццяне Гершанковай і Барысу Калеснікаву, якія таксама праходзілі па справе "чорных рыэлтараў", суд прызначыў пакаранне ў выгладзе 24 гадоў турмы з канфіскацыя маёмасці і 22 гадоў і 1 месяца калоніі строгага рэжыму.
Менавіта такіх пакаранняў патрабаваў для "чорных рыэлтараў" пракурор.
Прысуд яшчэ не набыў законны моц і можа быць абскарджаны.