Чвэрці мінчукоў ад 16 да 30 гадоў

Напярэдадні Дня моладзі Мінскае гарадское ўпраўленне статыстыкі апублікавала дадзеныя, паводле якіх на пачатак бягучага года ў сталіцы пражывала 530 тысяч чалавек ва ўзросце ад 16 да 30 гадоў. Сярод іх 45% ад 19 да 24 гадоў. На тысячу маладых мужчын прыходзіцца 1018 маладых жанчын.

Шлюб летась зарэгістравалі 13080 прадстаўнікоў моцнага полу і 14641 - жаночага. Для кожнага чатырнаццатага маладога чалавека і кожнай дзесятай маладзіцы гэта быў паўторны шлюб.

Скасавалі шлюб 2192 мужчыны і 3060 жанчын ва ўзросце 16-29 гадоў.

Моладзь склала чвэрць усяго працоўнага насельніцтва Мінска. Больш за ўсё маладыя людзі працавалі ў арганізацыях інфармацыйна-вылічальнага абслугоўвання (каля 44 %), найменш прывабнай для іх апынулася праца ў грамадскіх арганізацыях, на прадпрыемствах сельскай гаспадаркі і ЖКГ - удзельная вага не дасягнуў і дваццаці адсоткаў. Крыху больш за палову працоўнай моладзі (каля 54 адсоткаў) з'яўляліся службоўцамі, а працоўнымі - 46. Для параўнання: у 2000 году гэтыя суадносіны складалі 46 з паловай і 53 з паловай адсотка. Звыш 16 тысяч моладзі (або каля 13 адсоткаў) займалі кіруючыя пасады - зноў жа ў 2000-м іх удзельная вага не перавышаў 8,6 адсотка.

Па матэрыялах газеты "Вечерний Минск"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі