Чым адметны помнік князю ВКЛ Гедыміну, які паставілі ў Лідзе?

Чым адметны помнік князю ВКЛ Гедыміну, які паставілі ў Лідзе?

7 верасня, падчас святкавання Дня горада, у Лідзе адкрыюць помнік вялікаму князю ВКЛ Гедыміну. Помнік ужо паставілі на пляцоўцы каля Лідскага замка. Аўтары скульптуры князя Гедыміна – Сяргей Аганаў і Вольга Нячай. Тыя ж, чыя работа стаіць у Курапатах.

Чым адметная гэта работа скульптараў? Ці патрэбная супраца скульптараў і гісторыкаў падчас стварэння помнікаў такога кшталту? Тое, што замоўнікам быў мясцовы райвыканкам, ці мае значэнне?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць скульптар Сяргей Аганаў, мастачка, скульптар, магістр мастацтвазнаўства Вольга Нячай і гісторык Мікалай Плавінскі.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна глядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі". Там жа задавайце нашым гасцям пытанні!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі