Чыноўнікі абрабавалі міністэрства абароны амаль на мільён долараў
Генеральная пракуратура Беларусі завяршыла расследаванне і накіравала ў Вярхоўны суд крымінальную справу ў адносінах да шэрагу чыноўнікаў Міністэрства абароны.
Як паведамілі ў пракуратуры, падчас папярэдняга расследавання устаноўлена, што начальнік службы ракетна-артылерыйскага ўзбраення Талай У.І., злоўжываючы службовымі паўнамоцтвамі, з 2001 па 2004 год арганізаваў пазапраўную перадачу і продаж тэхнікі Мінабароны, якую неабходна было спісаць.
Папярэдне ён дамовіўся са сваімі падначаленымі, а таксама дырэктарам аднаго з прадпрыемстваў. У выніку абвінавачаныя нанеслі матэрыяльную шкоду дзяржаве на суму каля 2 мільярдаў рублёў.
Усяго па дадзенай справе да крымінальнай адказнасці прыцягнутыя пяць чалавек, якім прад'яўленыя абвінавачанні ў карупцыі.
БЕЛТА